Пералік карупцыйных злачынстваў
(зацверджаны пастановай Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, аператыўна-аналітычнагацэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь 31 студзеня 2011 г. № 5/8/1/34/6)
- Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (арт. 210 КК).
- Легалізацыя («адмыванне») матэрыяльных каштоўнасцяў, набытых злачынным шляхам, здзейсненая службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (ч. 2 і ч. 3 арт. 235 КК).
- Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці (ч. 2 і ч. 3 арт. 424 КК).
- Бяздзейнасць службовай асобы з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці (ч. 2 і ч. 3 арт. 425 КК).
- Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці (ч. 2 і ч. 3 арт. 426 КК).
- Незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці (арт. 429 КК).
- Атрыманне хабару (арт. 430 КК).
- Дача хабару (арт. 431 КК).
- Пасярэдніцтва ў хабарніцтве (арт. 432 КК).
- Злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады альбо бяздзейнасць улады, учыненыя з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці (ч. 1 арт. 455 КК).
Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 1999 г. № 296-З
Заўвага: "Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь устаноўлены:
у артыкуле 27 - абмежаванні сумеснай працы ў дзяржаўных арганізацыях (іх адасобленых падраздзяленнях) мужа і жонкі, блізкіх сваякоў і ўласціўцаў;
у пункце 5 артыкула 47 - права наймальніка на спыненне працоўнай дагавора з дзяржаўнай службовай асобай за непадпісанне абавязацельстваў па выкананні антыкарупцыйных абмежаванняў;
у пункце 5-1 артыкула 47 — права наймальніка на спыненне працоўнага дагавора з дзяржаўнай службовай асобай за парушэнне абавязацельстваў па выкананні антыкарупцыйных абмежаванняў, а таксама за здзяйсненне правапарушэння, які стварае ўмовы для карупцыі, або карупцыйнага правапарушэння;
у артыкуле 255 — абмежаванні работы па сумяшчальніцтве для кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і арганізацый, у статутных фондах якіх 50 і больш працэнтаў акцый (долей) знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама забарона для кіраўнікоў арганізацый любых формаў уласнасці ўваходзіць у склад органаў, якія ажыццяўляюць функцыі нагляду і кантролю ў адпаведных арганізацыях».